Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыем у 10 клас

З мэтай ажыццяўлення профільнага навучання ў гімназіі ў 2026/2027 навучальным годзе плануецца адкрыццё профільнага Х класа (24 вучні) з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў: “Матэматыка” і  “ Замежная мова ”"Беларуская мова" і " Замежная мова " (па групах).

 На базе X класа будуць функцыянаваць профільныя групы прафесійнай накіраванасці:

педагагічная (з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Замежная мова” (французская, англійская) і абавязковым засваеннем вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку "Уводзіны ў педагагічную прафесію")

ваенна-патрыятычная (з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Матэматыка” і “Замежная мова” (французская, англійская) і абавязковым засваеннем вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку "Гатовы Радзіме служыць!")

 

Прыём асоб у Х клас гімназіі ажыццяўляецца на падставе пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2022 № 269 “Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах” (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Да конкурсу ў гімназіі для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі дапускаюцца абітурыенты, у якіх у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі па кожным з вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Замежная мова” ці “Матэматыка” і “Замежная мова”, якія вызначаны ў гімназіі для вывучэння на павышаным узроўні, не ніжэй за 7 (сем) балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 7 (сем) балаў (вызначаецца з прымяненнем правіл матэматычнага акруглення да адзінак (целых)). Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі нездавальняючую ацэнку паводзін.

Конкурс пры прыёме (залічэнні) абітурыентаў у гімназію для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе сумы балаў вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны абітурыентамі для вывучэння на павышаным узроўні ў гімназіі, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

Прыём дакументаў у X клас гімназіі ажыццяўляецца 

з 12.06.2026 па 17.08.2026 па наступным графіку:

 

Дзень тыдня

Час

Панядзелак

8.00 – 13.00

Аўторак

15.00 – 20.00

Серада 24.06.2026

17.00 – 20.00

Серада 22.07.2026

17.00 – 20.00

Чацвер

15.00 – 20.00

Пятніца

8.00 – 13.00

Субота 20.06.2026

9.00 – 12.00

Субота 18.07.2026

9.00 – 12.00

Субота 15.08.2026

9.00 – 12.00

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў кабінеце 109.

 

Законныя прадстаўнікі вучняў падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

o    Заяву з указаннем вучэбных прадметаў для вывучэння на павышаным узроўні;

o    Пасведчанне аб нараджэнні ці пашпарт;

o    Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

o    Медыцынскую даведку аб стане здароўя;

o    Дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы (пры наяўнасці).

Залічэнне асоб у X клас ажыццяўляецца не пазней 25 жніўня 2026 года.

Тэлефоны для даведак: 235-14-78, 235-14-79

 

(Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 17 августа 2022 г. № 269 «О приеме лиц для получения общего среднего образования в гимназиях, средних школах»)

ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 5 апреля 2024 г. № 39 "Об изменении постановления Министерства образования Республики Беларусь от 17 августа 2022 г. № 269"

Раздзелы сайта