Аб магчымасці рэгістрацыі непаўналетніх у падатковай інспекцыі па месцы жыхарства ў якасці рамесніка
Непаўналетнія могуць быць зарэгістраваны ў падатковай інспекцыі па месцы жыхарства ў якасці рамесніка (са згоды аднаго з законных прадстаўнікоў) і рэалізоўваць тавары ўласнай вытворчасці, якія адпавядаюць прыкметам рамяства (народнай творчасці) з выплатай штогадовага збору за рамесніцкую дзейнасць. Таксама непаўналетнія з 16-гадовага ўзросту могуць аказваць пэўныя паслугі і выконваць некаторыя віды работ (продаж харчовай прадукцыі ўласнай вытворчасці, музычная, танцавальная, акцёрская дзейнасць, пісьмовы і вусны пераклад, арганізацыя святаў, графічны дызайн, распрацоўка веб-сайтаў, выгул дамашніх жывёл і догляд за імі, набыццё прадуктаў, паслугі па ўборцы і іншыя) з аплатай штмесячнага адзінага падатку.