Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дасягненні

Значныя поспехі вучняў пачатковых класаў гімназіі ў 2020/2021 годзе.

Педагогі пачатковых класаў гімназіі стымулявалі вучэбныя дасягненні дзяцей шляхам прыцягнення вучняў да інтэлектуальных конкурсаў, фестываляў і гульняў.

Вучні Дземко М.В., Гаранскай А.М., Сяськовай Ж.І. удзельнічалі ў раённым этапе фестывалю “Пазнанне і творчасць” , дзе Целешава Аліна, вучаніца 4 “Б” класа (настаўнік Дземко М.В.) атрымала дыплом 3 ступені ў раённым этапе фестываля. Вучні Алены Мікалаеўны Гаранскай і Жаны Ігараўны Сяськовай атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў раённага этапу фестываля. Мы спадзяёмся, што рэзультаты даследчай дзейнасці прадставяць і іншыя вучні ў гімназічным фестывалі вясною.

У турніры “Юны матэматык” (гарадскі этап), прынялі ўдзел вучні 4-ых класаў, настаўнікі І.М. Гашко, М.В.Дземко і вучні 5-ых класаў, якія вясной 2019/2020 навучальнага года не змаглі прыяняць удзел у гарадскім этапе турніра ў сувязі з мерапрыемствамі па прафілактыцы COVID-19 (класныя кіраўнікі былых 4-ых класаў А.М.Усава, Н.І.Лухверчык).

Тут ёсць добрыя вынікі: вучаніца 4”Б” класа Нікалаевіч Алена (настаўнік Дземко М.В.) атрымала дыплом 3 ступені, вучаніца 5”А” класа Шаўко Алена (настаўнік Усава А.М.) таксама атрымала дыплом 3 ступені турніра.

Драздоў Ігнат, Рылкевіч Сафія (настаўнік Гашко І.М.), Ружын Канстанцін (настаўнік Лухверчык Н.І.) атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Бягучай задачай з’яўляецца падрыхтоўка і ўдзел вучняў 3-4 класаў гімназіі ў турніры “Юны матэматык” у 2020/2021 вучэбным годзе, кіруе падрыхтоўкай настаўнік 4-ых класаў Гашко І.М..

Жадаем поспехаў і плёну!

  

   

Паказчыкам выніковасці работы настаўнікаў у рамках якаснага выкарыстання магчымасцей вучэбнага занятку, патэнцыялу стымулюючых заняткаў у развіцці інтэлектуальных здольнасцей вучняў з’яўляецца ўдзел вучняў гімназіі ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметаў і конкурсе даследчых работ.

У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 44 вучні 8-11 класаў, па выніках якога ўзнагароджаны:

дыпломамі І ступені – 2 вучні: па французскай мове Нікіціна Марыя (наст. Ткачук А.І.) і беларускай мове Багушэвіч Ганна (наст. Дабравольская Н.М.);

дыпломамі ІІ ступені – 7 вучняў: па французскай мове Мароз Ганна, Равінчык Ягор, Асіноўская Караліна, Варапай Яна (наст. Арлова В.В.); па беларускай мове Барысевіч Настасся (наст. Штанюк Н.А.), па рускай мове Асіноўская Караліна і Швайч Вікторыя (наст. Камаровіч Н.А.).

дыпломамі ІІІ ступені – 9 вучняў: па французскай мове Швайч Вікторыя, Грышанава Марына, Карпенка Юлія (наст. Арлова В.В.), па беларускай мове Чэрнікава Паліна (наст. Штанюк Н.А.), па матэматыцы Буча Ксенія (наст.Лагутава М.К.), Галавіна Кацярына (наст.Ліцвінава Г.У.), па фізіцы Сікаленка Міхаіл (наст. Давыдзенка Л.І.), па хіміі Сінкевіч Максім (наст. Драздова І.А.), па геаграфіі Чэрнікавм Паліна (наст. Каржоўнік А.В.).

Такім чынам, па выніках удзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды вучні гімназіі атрымалі 18 дыпломаў.

У склад каманды Ленінскага раёна г. Мінска па французскай мове ўключаны наступныя вучні: Равінчык Ягор, Мароз Ганна, Швайч Вікторыя - 10 клас, Грышанава Марына, Варапай Яна, Асіноўская Караліна, Нікіціна Марыя, Карпенка Юлія - 11 клас; па беларускай мове – вучаніц 9 класа Багушэвіч Ганна, 10 класа – Барысевіч Настасся.

Па выніках трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджаны:

дыпломамі ІІІ ступені – 5 вучняў: па французскай мове Нікіціна Марыя (наст.Ткачук А.І.), Асіноўская Караліна, Мароз Ганна і Равінчык Ягор (наст. Арлова В.В.), па беларускай мове Багушэвіч Ганна (наст. Дабравольская Н.М.);

Пахвальнымі водгукамі - 2 вучні: па французскай мове Варапай Яна (наст. Арлова В.В.), па беларускай мове Барысевіч Анастасія (наст. Штанюк Н.А.).

 

Па выніках удзелу ў раённым конкурсе даследчых работ дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Галавіна Кацярына па беларускай літаратуры (наст. Дабравольская Н.М.), Швайч Вікторыя па гісторыі (наст. Лазук Т.Ф.).

 

Раздзелы сайта