
Тэлефон і графік
работы "гарачай лініі"
па пытаннях прыёму ў першыя класы гімназіі ў 2025/2026 вучэбным годзе:
тэл. 235-14-78 (з 9:00 да 13:00; з 14:00 да 17:30)
Панядзелак - пятніца з 04.05.2026 па 28.08.2026.
а
Маніторынгавая табліца прыёму дакументаў у першыя класы 2026/2027
а
Парадак прыёму ў гімназію
Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!
Звяртаем вашу ўвагу, што прыём дакументаў у І класы дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляцца з 12.06.2026 па 15.08.2026.
Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляцца дырэктарам гімназіі ў прыёмныя дні па графіку, дадзенаму ніжэй. (Запіс на прыём дырэктара па тэлефоне 235-14-78 пачнецца з 20.05.2026, першы дзень прыёму 20.06.2026).
Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас
Згодна з п. 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць гадоў ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетнія асобы з больш позняга ўзросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) ў І клас асобы, якой шэсць год споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 г. № 322 (далей – Палажэнне аб УАСА), Інструкцыяй аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 24.08.2022 № 285 (далей – Інструкцыя аб парадку ўліку дзяцей), згодна з рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска “Аб ўліку дзяцей” да мікрараёна гімназіі адносяцца наступныя адрасы пражывання будучых першакласнікаў:
|
ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска»
|
пр. Ракасоўскага, 93
|
85, 89, 91, 93 Д, 97, 99,101, 103, 105, 107, 109, 111, 113 (корпус1,2,3,4), 115, 117, 119, 121, 123-а
|
Згодна з п.1 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана адпаведная ўстанова адукацыі
Парадак прыёму дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне
У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб УАСА, прыём дакументаў для залічэння ў першыя класы дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне, ажыццяўляецца з З 12 чэрвеня па 15 жніўня
Законныя прадстаўнікі падаюць у прыёмную камісію на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:
- Заяву (пішацца на месцы);
- медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Прад’яўляюць пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу дзіцяці (арыгінал дакумента).
З сабою законным прадстаўнікам неабходна мець пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.
|
Месяц
|
Дні тыдня
|
час
|
|
Чэрвень
(12.06.2026 - 30.06.2026)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
|
аўторак
чацвер
|
15.00-20.00
|
|
20.06.2026 (субота)
|
9.00-12.00
|
|
Ліпень
(01.07.2026 - 31.07.2026)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
|
аўторак,
чацвер
|
15.00-20.00
|
|
18.07.2026(субота)
|
9.00-12.00
|
|
Жнівень
(03.08.2026 - 15.08.2026)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
|
аўторак,
чацвер
|
15.00-20.00
|
|
15.08.2026 (субота)
|
9.00-12.00
|
а
Прыём на свабодныя месцы
Адпаведна п.66 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ва ўстанову адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў законных прадстаўнікоў.
З 12 чэрвеня па 15 жніўня законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі на асабістым прыёме па папярэднім запісе. (Запіс на прыём дырэктара пачнецца з 20.05.2026, першы дзень прыёму 20.06.2026).
З 17 жніўня па 28 жніўня ажыццяўляецца разгляд заяў і прыём дакументаў (у парадку чарговасці падачы заявы).
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі да 31 жніўня і даводзіцца да законных прадстаўнікоў.
Графік прыёму кіраўніком заяў на свабодныя месцы:
Другая серада – з 08.00 да 13.00, чацвертая серада з 14.00 да 20.00
3-я субота месяца – з 9.00 да 12.00
Запіс на асабісты прыём да дырэктара гімназіі ажыццяўляецца па тэлефоне - 235-14-78
Іншыя звесткі
Усе першыя класы размешчаны на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска”.
Адукацыйная прастора гімназіі:
*мова навучання – беларуская
*замежныя мовы – французская, англійская (з 5 класа)
*групы падоўжанага дня
*бясплатныя заняткі з педагогам- дэфектолагам, педагогам –псіхолагам;
*музей “Традыцыям верныя”, экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, музей "Беларуская хатка"
*гімназічнае навуковае таварыства “Дыямент”
*тэатральная студыя “Сірыус”
*спартыўныя аб'яднанні па інтарэсах;
*шырокі спектр факультатыўных заняткаў, платных адукацыйных паслуг
*школа развіцця для дзяцей 5-6 год “Ранак”
Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі:
*8 вучэбных кабінетаў пачатковых класаў
*2 спальні для вучняў 1-ых класаў
*асобны гардэроб для вучняў пачатковых класаў, індывідуальныя шафы
*5 груп падоўжанага дня
*утульная сталовая, буфет
*арганізаваны пітны рэжым
*актавая зала
*бібліятэка
*трэнажорная зала
*музей “Традыцыям верныя”
*музей “Беларуская хатка”
*экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча
*камп’ютарны клас
*лінгафонны кабінет
*медпункт
*кабінет педагога-дэфектолага
*кабінет педагога-псіхолага
*2 малыя танцавальныя залы
Спіс неабходных школьных прылад
|
- сшыткі (у касую лінейку - 2-4 шт., у вялікую клетку - 4-6 шт.); - вокладкі для сшыткаў - 4 шт.; - вокладкі для пропісаў і сшыткаў на друкаванай основе - 6 шт. (памеры: 168х216 - 3 шт., 168х240 - 3 шт., 210х294 - 1 шт.);
- пенал; - ручка шарыкавая (2-10 шт.); - просты аловак (2-6 шт.); - лінейка 20 см (драўляная); - тачылка закрытая; - гумка; - каляровыя алоўкі (12 колераў); - каляровыя ручкі; - альбом ці блок для малявання; - фарбы акварэльныя;
- вокладкі на кнігі -5шт. (памеры: 173х247 - 4 штукі, 211х294 - 1)
|
- гуаш; - пэндзлі (круглыя №3, №5, №8, плоскія №5, №8, №10); - шклянка-непралівайка для вады; - набор каляровай паперы; - набор каляровага кардону; - набор белага кардону; - клей ПВА; - нажніцы з тупымі канцамі; - пластылін, стэкі, дошчачка для пластыліну; - палачкі для лічэння; - веер галосных літар, веер зычных літар (руск./бел.); - веер лічбаў да 20; - падстаўка для кніг.
|
Школьная форма
Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў, даводзім да вашага ведама, што ў гімназіі ўведзены дзелавы стыль адзення.
|
Дзяўчынкі
1.Аднатонная кашуля белага ці светлых пастэльных таноў, без прынтоў.
2.Спадніца ці штаны чорнага ці цемна-сіняга колеру.
3.Камізэлька цёмна-сіняга колеру.
4.Туфлі чорнага колеру
|
Хлопчыкі
1.Аднатонная кашуля белая ці светлых пастэльных таноў, без прынтоў.
2.Штаны чорнага ці цемна-сіняга колеру.
3.Камізэлька цёмна-сіняга колеру.
4.Туфлі чорнага колеру.
|
