ПРАВІЛЫ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ
(зацверджаны загадам Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь 10.06.2022 №401)
Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.
У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:
- Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.
- Будаваць работу на падставе безумоўнай узаемнай павагі годнасці вучняў, іх законных прадстаўнікоў, калег.
- Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.
- Фарміраваць у вучняў маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.
- Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.
- Праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.
- У рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі.
- Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве вучняў і педагагічным калектыве.
- Захоўваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.
- Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.