Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Грамадскія арганізацыі

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Пра грамадскія аб'яднанні» грамадскім аб'яднаннем «з'яўляецца добраахвотнае аб'яднанне грамадзян, ва ўсталяваным заканадаўствам парадку, якія аб'ядналіся на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў».

Грамадскія аб'яднанні адыгрываюць важную ролю ў станаўленні дэмакратыі, выступаюць выразнікамі агульных ідэйных інтарэсаў і жыццёвай пазіцыі вызначаных груп людзей, дапамагаюць фармаваць і адстойваць канструктыўную грамадзянскую пазіцыю.

Грамадскія аб'яднанні, першасныя арганізацыі якіх функцыянуюць у нашай школе, ствараюць умовы для ўсебаковага развіцця асобы, расчыненні яе творчага патэнцыялу, спрыяюць актыўнаму ўдзелу грамадзян у дзяржаўным і грамадскім жыцці краіны, садзейнічаюць развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

У нашай гімназіі ажыццяўляюць сваю дзейнасць наступныя грамадскія арганізацыі:

  • грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
  • грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»
  • грамадскае аб'яднанне «Белая Русь»
  • грамадскае аб'яднанне«ТВВАД»

Раздзелы сайта