Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Беларускі правапіс

Перадача акання на пісьме

 

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як  -аль, -ар.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

альма-матэр

альма-матар

камп’ютэр

камп’ютар

лідэр

лідар

прынтэр

прынтар

шніцэль

шніцаль

АЛЕ: унтэр-афіцэр

Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.

Параўнайце: Юпітэр (1. У старажытнарымскай міфалогіі вярхоўны бог. 2. Планета ў Сонечнай сістэме) і юпітар (электрычная дугавая лямпа).

Звярніце ўвагу! Было: алітэрацыя. Стала: алітарацыя. 

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г.

2008 г.

адажыо

адажыа

Ватэрлоо

Ватэрлоа

Токіо

Токіа

партфоліо

партфоліа

трыо

трыа

 Заўвага! Антоніа (м.р.), Эміліа(м.р.) і г.д.

                Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.

Перадача якання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

дзевяты

дзявяты

дзесяты

дзясяты

дзевятка

дзявятка

семнаццаць

сямнаццаць

васемнаццаць

васямнаццаць

пяцьдзесят

пяцьдзясят

шэсцьдзесят

шэсцьдзясят

АЛЕ: семсот, восемсот

Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Правапіс галосных

 

Літары э, е

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але: філе, піке, камюніке.

Літары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н  пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.

!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

экземпляр

экзэмпляр

тунель (тунэль)

тунэль

інтэрнет (інтэрнэт)

інтэрнэт

Раздзелы сайта