Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах

Артыкул 24.23. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення
масавых мерапрыемстваў
1. Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага
шэсці, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае
удзельнікам такіх мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або
правядзенню сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага
масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або
правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь, або грамадскія
працы, або адміністрацыйны арышт.
2. Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу,
мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства,
а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага
шэсці, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем
устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя арганізатарам
такіх мерапрыемстваў, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да ста пяцідзесяці базавых велічынь,
або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу –
ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 22.01.2021, 2/2811
133
3. Дзеі, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна
на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж
парушэнне, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або
грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
4. Дзеі, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна
на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж
парушэнне, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або
грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу –
ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
5. Дзеі, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя
за ўзнагароджанне, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да двухсот базавых велічынь, або
грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
6. Дзеі, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца
выплатай узнагароджання за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці,
дэманстрацыі, пікетаванні, –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да двухсот базавых велічынь, або
грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу - ад двухсот
пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

Раздзелы сайта