Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыем у 1 клас

Умовы прыёму ў гімназію

Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!

 

          Звяртаем вашу ўвагу, што прыём дакументаў у І класы дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне гімназіібудзе ажыццяўляецца з 12.06.2020.

         Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляцца дырэктарам гімназіі ў прыёмныя дні (17.06.2020 і далей па графіку): кожная серада з 14.00 да 20.00, трэцяя субота месяца з 9.00 да 13.00.

          Прыём праводзіцца па папярэднім запісе. Запісацца на прыём можна па тэлефоне:  235-14-78  з 18 мая 2020 года.

 

Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас

 

Інфармацыя аб прыёме дзяцей у першы клас на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

Згодна з п. 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоўПа жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія належаць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 08.11.2006 года № 1493), згодна з рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска 24 сакавіка 2020г. № 431) да гімназіі адносяцца :

 

ДУА «Гімназія № 28
г
Мінска»

пр. Ракасоўскага

85(1-3 пад’езды), 

89,91,97,99,101,103, 105, 107,109,11,113(корпус1,2,3,4), 

115,17,119,121,123-а

 

У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.

Кожнаму дзіцяці прадастаўляецца навучальнае месца ў пачатковых класах гімназіі па месцы рэгістрацыі, пражывання па дагаворы найму жылога памяшкання яго законнымі прадстаўнікамі ці іншае. 

 

Прыём дзяцей, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне

Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў прыёмную камісію падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу (арыгінал і копія дакумента);
  • медыцынскую даведкуаб стане здароўя;
  • пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 29 жніўня.

 

Тэрміны прыёму дакументаў
для залічэння дзяцей у І клас, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне гімназіі № 28 г.Мінска
12 чэрвеня – 15 жніўня 2020 года (каб.102)

Графік прыёму дакументаў у 1 класы

дзяржаўнай ўстановы адукацыі

«Гімназія №28 г.Мінска”

(2020/2021 вучэбны год)

Месяц

Дні тыдня

Час

 

Чэрвень

12-13.06.2020

пятніца (12.06.2020)

     8.00-13.00

     15.00-20.00

субота   (13.06.2020)

     9.00-12.00

 

 

 

 

Чэрвень- жнівень

 

(з 15.06.2020

па 15.08.2020)

панядзелак

серада

пятніца

8.00 – 13.00

 

 

 

аўторак

чацвер

15.00-20.00

субота

(20.06.2020, 27.06.2020, 18.07.2020, 15.08.2020)

9.00 – 12.00

Прыём на свабодныя месцы

Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ва ўстанову адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі.

З 12 чэрвеня па 15 жніўня законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі на асабістым прыёме (па папярэднім запісе па тэлефоне -  235-14-78).

З 16 жніўня па 28 жніўня ажыццяўляецца разгляд заяў і прыём дакументаў (у парадку чарговасці падачы заявы).

         Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі не пазней за 29 жніўня і даводзіцца да законных прадстаўнікоў.

Прыём заяў на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца на асабістым прыёме дырэктара гімназіі па наступным графіку

Прыём кіраўнікамі заяў на свабодныя месцы:

серада – з 14.00 да 20.00,

3-я субота месяца – з 9.00 да 13.00

Запіс на асабісты прыём да дырэктара гімназіі будзе ажыццяўляцца з 18.05.2020 па тэлефоне -  235-14-78

 

Іншыя звесткі

Усе першыя класы размешчаны на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 28 г.Мінска”.

Адукацыйная прастора гімназіі:

*мова навучання – беларуская

*замежныя мовы – французская, англійская

*групы падоўжанага дня

*бясплатныя заняткі з педагогам- дэфектолагам

*міжнародныя абмены

*галерэя “Сузор’е талентаў”

*музей “Традыцыям верныя”

*гімназічнае навуковае таварыства “Дыямент”

*тэатральная студыя “Сюрпрыз”

*творчы калектыў “Званочкі”

*спартыўныя секцыі на бясплатнай аснове

*шырокі спектр факультатыўных заняткаў, платных адукацыйных паслуг

*школа развіцця для дзяцей 5-6 год “Ранак”

 

Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі:

*8 вучэбных кабінетаў пачатковых класаў

*спальні для вучняў 1-ых класаў

*асобны гардэроб для вучняў пачатковых класаў, індывідуальныя шафы

*4 групы падоўжанага дня

*утульная сталовая, буфет

*арганізаваны піццёвы рэжым

*актавая зала

*бібліятэка

*музей “Традыцыям верныя”

*музей “Беларуская хатка”

*раённая мастацкая галерэя”Сузор’е талентаў”

*камп’ютарны клас

*лінгафонны кабінет

*медпункт

*кабінет педагога-дэфектолага

*кабінет псіхалагічнай службы гімназіі

*малая танцавальная зала

 

 

Спіс неабходных школьных прылад

*4 сшыткі ў вялікую клетку

*4 сшыткі ў касую лінейку

*папка для сшыткаў

*пенал

*3 ручкі шарыкавыя з сінім колерам пасты

*лінейка 20 см

*простыя алоўкі, гумка, тачылка

*лічыльныя палачкі

*веер лічбаў

*каляровыя алоўкі, завостраныя

*фламастары

*фарбы: гуаш 8 колераў, акварэль

 

*пэндзлі

*банка-невылівайка

*папера каляровая

* каляровы кардон

*нажніцы

*пластылін(не васковы), дошка для лепкі

*клей-аловак

*альбом для малявання

*спартыўнае адзенне і абутак (белая майка, спартыўны касцюм чорнага ці цёмна-сіняга колеру)

*школьная форма, зменны абутак

Школьная форма

Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў даводзім да вашага ведама, што ў гімназіі ўведзены дзелавы стыль адзення(школьная форма беларускіх вытворцаў).

Дзяўчынкі

*сукенка, сарафан ці касцюм спадніца+кардыган (чорнага ці цемна-сіняга колеру)

*аднатонная блузка светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты)

Хлопчыкі

*касцюм чорнага ці цемна-сіняга колеру на выбар:

штаны+пінжак             штаны+камізэлька

штаны+кардыган

*аднатонная кашуля светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты)

*гальштук ці гальштук-бабачка для святочных выпадкаў

 

 

Раздзелы сайта