Грамадскае аб'яднанне "Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі. Рашэнне пра яго стварэнне было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаным з'ездзе.
Членам "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія увесь час пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года і якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы "БРСМ".
Мэтай "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яго творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага соцыума, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавей, ярчэй, асэнсаваней сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), пазнаць , што ён можа зрабіць для рашэння іншых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па сучаснасці адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.