Правілы навучэнцаў
Навучэнец з'яўляецца актыўным удзельнікам адукацыйнага працэсу. Абавязаны паважаць гонар і годнасць настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, добрасумленна ставіцца да вучобы, грамадскіх даручэнняў, патрабаванняў настаўнікаў і бацькоў. У працэсе самаразвіцця і самавыхавання фарміруецца як грамадзянін, патрыёт, працаўнік. Пасля завяршэння навучання - гатовы заняць дастойнае месца ў грамадстве.
У адукацыйным працэсе навучэнцы павінны кіравацца наступнымі правіламі:
Быць патрыётамі сваёй краіны, малой радзімы, сваёй установы адукацыі.
Выяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі.
Актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі.
Добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхаванню, развіццю сваіх здольнасцей.
Выконваць правілы паводзін навучэнцаў, абавязкі навучэнцаў і правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі.
Паважліва ставіцца да членаў сваёй сям'і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні ўстройстваў сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы.
Выконваць дзелавы стыль адзення, мець ахайны знешні выгляд, падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы.
Паважліва адносіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі.