Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

О создании координационного совета по организации шестого школьного дня

Аб стварэнні каардынацыйнага

савету па арганізацыі шостага

школьнага дня

 

У суадносінах з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 150, п.4) і інструктыўна-метадычным пісьмом “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе”, у мэтах удасканальвання работы гімназіі па арганізацыі занятасці непаўналетніх і прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод  вучняў у шосты школьны дзень

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць працягласць шостага школьнага дня з 9.00 да 18.00.

2. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Самарскай-Немыцькова К.В.:

2.1. забяспечыць правядзенне фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыю прафарыентацыйнай работы і працоўнага выхавання, а таксама работу ў соцыуме і з бацькамі ў перыяд з 9.00 да 18.00;

2.2. забяспечыць правядзенне аб’яднанняў па інтарэсах згодна графіку;

2.3. забяспечыць зацвярджэнне плана работы ў шосты школьны дзень штотыднёва ў сераду з абавязковым размяшчэннем на сайце гімназіі.

3. Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Стасевіч М.І, Вайтэнка К.Г. забяспечыць арганізацыю кансультатыўнай дзейнасці настаўнікаў у 4-ю суботу месяца

4. Зацвердзіць склад каардынацыйнага савету па планіраванню і арганізацыі работы ў шосты школьны дзень:

 

Члены Савета:

Самарская-Немыцькова К.В. – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Сапега Д.В – педагог-псіхолаг гімназіі;

Паўлоўская Г.М.  – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце;

Копасава А.А – педагог-арганізатар;

Куляшова М.В. – настаўнік фізічнай культуры і здароўя;

Матусевіч П. – вучаніца 11 класа;

 5. Кантроль за выкананнем сапраўднага загада ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Самарскую-Немыцькову К.В, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Паўлоўскую Г.М.

Дырэктар гімназіі                                                            А.М. Зяневіч

 

Разделы сайта