Перадача акання на пісьме
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г.
|
2008 г.
|
альма-матэр
|
альма-матар
|
камп’ютэр
|
камп’ютар
|
лідэр
|
лідар
|
прынтэр
|
прынтар
|
шніцэль
|
шніцаль
|
АЛЕ: унтэр-афіцэр
|
Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.
Параўнайце: Юпітэр (1. У старажытнарымскай міфалогіі вярхоўны бог. 2. Планета ў Сонечнай сістэме) і юпітар (электрычная дугавая лямпа).
Звярніце ўвагу! Было: алітэрацыя. Стала: алітарацыя.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г.
|
2008 г.
|
адажыо
|
адажыа
|
Ватэрлоо
|
Ватэрлоа
|
Токіо
|
Токіа
|
партфоліо
|
партфоліа
|
трыо
|
трыа
|
Заўвага! Антоніа (м.р.), Эміліа(м.р.) і г.д.
Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.
Перадача якання на пісьме
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г.
|
2008 г.
|
дзевяты
|
дзявяты
|
дзесяты
|
дзясяты
|
дзевятка
|
дзявятка
|
семнаццаць
|
сямнаццаць
|
васемнаццаць
|
васямнаццаць
|
пяцьдзесят
|
пяцьдзясят
|
шэсцьдзесят
|
шэсцьдзясят
|
АЛЕ: семсот, восемсот
|
Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.
Правапіс галосных
Літары э, е
На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але: філе, піке, камюніке.
Літары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.
!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г.
|
2008 г.
|
экземпляр
|
экзэмпляр
|
тунель (тунэль)
|
тунэль
|
інтэрнет (інтэрнэт)
|
інтэрнэт
|