Праграма
дзейнасці навуковага таварыства гімназістаў “Дыямент”
Стварыць умовы для рэалізацыі навучэнцамі гімназіі імкнення да ўдасканальвання сваіх ведаў у той ці іншай галіне навукі, мастацтва, тэхнікі, да пашырэння свайго навуковага кругагляду, да набыцця ўменняў і навыкаў даследчай і вынаходніцкай дзейнасці ў вучэбны і пазаўрочны час пад кіраўніцтвам спецыялістаў.
- Садзейнічаць павышэнню прэстыжу і папулярызацыі навуковых ведаў;
- Развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці гімназістаў;
- Знаёміць з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку;
- Вучыць працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць, сістэматызаваць інфармацыю;
- Выяўляць і фармуляваць даследчыя праблемы;
- Пісьмова афармляць навуковую працу;
- Спрыяць авалоданню мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі;
- Садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню гімназістаў.