Парадак прыёму ў гімназію
Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!
Звяртаем вашу ўвагу, што прыём дакументаў у І класы дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляцца з 12.06.2023 па 15.08.2023.
Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляцца дырэктарам гімназіі ў прыёмныя дні па графіку, дадзенаму ніжэй. (Запіс на прыём дырэктара па тэлефоне 235-14-78 пачнецца пасля 14.05.2023, першы дзень прыёму 14.06.2023).
Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас
Згодна з п. 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць гадоў ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетнія асобы з больш позняга ўзросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) ў І клас асобы, якой шэсць год споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.
Згодна з абзацам 17 артыкула 101 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 24.08.2022 № 285, згодна з рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска “Аб ўліку дзяцей” ад 28.03.2023 № 441, да мікрараёна гімназіі адносяцца наступныя адрасы пражывання будучых першакласнікаў:
ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска»
|
пр. Ракасоўскага, 93
|
85(1-3 пад’езды),89,91,97,99,101,103,105, 107,109,111,113(корпус1,2,3,4),115, 117,119,121,123-а
|
Згодна з п.1 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана адпаведная ўстанова адукацыі
Парадак прыёму дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне
Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня падаюць у прыёмную камісію (каб. 109, 1 паверх гімназіі) на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:
- Заяву (пішацца на месцы);
- пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу дзіцяці;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя;
З сабою законным прадстаўнікам неабходна мець пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.
Залічэнне ў І клас ажыццяўляецца да 31 жніўня.
Графік прыёму дакументаў у 1 класы
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска”
(2023/2024 вучэбны год)
Месяц
|
Дні тыдня
|
час
|
Чэрвень
(12.06.2023 - 30.06.2023)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
аўторак
чацвер
|
15.00-20.00
|
17.06.2023(субота)
|
9.00-12.00
|
Ліпень
(01.07.2023 - 31.07.2023)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
аўторак,
чацвер
|
15.00-20.00
|
15.07.2023(субота)
|
9.00-12.00
|
Жнівень
(01.08.2023 - 15.08.2023)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00-13.00
|
аўторак,
чацвер
|
15.00-20.00
|
12.08.2023(субота)
|
9.00-12.00
|
Прыём на свабодныя месцы
Адпаведна п.66 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ва ўстанову адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў законных прадстаўнікоў.
З 12 чэрвеня па 15 жніўня законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі на асабістым прыёме па папярэднім запісе. (Запіс на прыём дырэктара пачнецца пасля 14.05.2023, першы дзень прыёму 14.06.2023).
З 16 жніўня па 28 жніўня ажыццяўляецца разгляд заяў і прыём дакументаў (у парадку чарговасці падачы заявы).
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі да 31 жніўня і даводзіцца да законных прадстаўнікоў.
Графік прыёму кіраўніком заяў на свабодныя месцы:
Другая серада – з 08.00 да 13.00, чацвертая серада з 14.00 да 20.00
3-я субота месяца – з 9.00 да 12.00
Запіс на асабісты прыём да дырэктара гімназіі ажыццяўляецца па тэлефоне - 235-14-78
Іншыя звесткі
Усе першыя класы размешчаны на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска”.
Адукацыйная прастора гімназіі:
*мова навучання – беларуская
*замежныя мовы – французская, англійская
*групы падоўжанага дня
*бясплатныя заняткі з педагогам- дэфектолагам, педагогам –псіхолагам;
*музей “Традыцыям верныя”, экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча
*гімназічнае навуковае таварыства “Дыямент”
*тэатральная студыя “Сюрпрыз”
*спартыўныя секцыі на бясплатнай аснове, секцыя горна-пешага турызму;
*шырокі спектр факультатыўных заняткаў, платных адукацыйных паслуг
*школа развіцця для дзяцей 5-6 год “Ранак”
Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі:
*8 вучэбных кабінетаў пачатковых класаў
*2 спальні для вучняў 1-ых класаў
*асобны гардэроб для вучняў пачатковых класаў, індывідуальныя шафы
*5 груп падоўжанага дня
*утульная сталовая, буфет
*арганізаваны піццёвы рэжым
*актавая зала
*бібліятэка
*трэнажорная зала
*музей “Традыцыям верныя”
*музей “Беларуская хатка”
*экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча
*камп’ютарны клас
*лінгафонны кабінет
*медпункт
*кабінет педагога-дэфектолага
*кабінет псіхалагічнай службы гімназіі
*2 малыя танцавальныя залы
Спіс неабходных школьных прылад:
*школьны ранец (партфель ці заплечнік);
*сшыткі (у касую лінейку-3-8 шт. , у буйную клетку - 3-8 шт.);
*вокладкі для сшыткаў-6-10 шт.;
*набор вокладак для кніг для 1 класа;
*пенал;
*папка для сшыткаў;
*ручка шарыкавая (2-10 шт.);
*просты аловак (2-6 шт.);
*лінейка 20 см (драўляная);
*тачылкі закрытыя;
*клей ПВА;
*нажніцы з тупымі канцамі;
*пластылін, стэкі, дошчачка для пластыліну;
|
*гумка;
*каляровыя алоўкі (12 колераў);
*каляровыя ручкі;
*альбом або блок для малявання;
*фарбы акварэльныя;
*гуаш;
*пэндзлікі для малявання розных памераў;
*слоік-непралівайка для вады;
*набор каляровай паперы;
*набор каляровага кардону;
*набор белага кардону;
*палачкі для рахунку;
*веер галосных літар, веер зычных літар(бел.);
*веер лічбаў да 20;
*падстаўка для кніг.
|
Школьная форма
Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў даводзім да вашага ведама, што ў гімназіі ўведзены дзелавы стыль адзення (школьная форма беларускіх вытворцаў).
Дзяўчынкі
1.Аднатонная блузка светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты).
2.Спадніца (штаны чорнага ці цемна-сіняга колеру.
3.Камізэлька цёмна-сіняга колеру “Палессе”.
4.Туфлі чорнага колеру
|
Хлопчыкі
1.Аднатонная кашуля светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты).
2.Штны чорнага ці цемна-сіняга колеру.
3.Камізэлька цёмна-сіняга колеру “Палессе”
4.Туфлі чорнага колеру.
|
