•  
  •  
  •  
  •  
 
 
  •  
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Галоўная : Аб гімназіі

Аб гімназіі

У маляўнічым кутку недалёка ад рэчкі Свіслач з  паэтычнай назвай Серабранка вось ужо 40 год існуе наша родная сярэдняя школа №2, зараз гімназія №28,  у якой працуе калектыў аднадумцаў, які імкнецца замацаваць родную мову, родную культуру, выхаваць сапраўдных грамадзян сінявокай Беларусі. З 1975 па 1993г. дырэктарам школы быў Фінкевіч Валянцін Канстанцінавіч. З  2009г. дырэктар гімназіі №28 -  Лазоўская Ніна Аляксандраўна.

За сорак год з гімназіі выйшла больш двух тысяч выпускнікоў, якіх можна сёння знайсці ў розных кутках нашай краіны на самых розных пасадах.

З 1991 года наша гімназія стала беларускамоўнай. Усе прадметы вывучаюцца на роднай мове. Традыцыйнымі сталі тыдні беларускай пісьменнасці і культуры, падарожжы па родным краі, знаёмства з побытам, традыцыямі, гісторыяй роднай зямлі, сустрэчы з беларускімі дзеячамі літаратуры і мастацтва, такімі як І. Шамякін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, К. Тарасаў, В. Іпатава, В. Зуёнак, А. Камоцкі, ансамбль  “Свята” і многія іншыя.

Гэтыя сустрэчы дапамагаюць моладзі зразумець свае вытокі, свае карані, адчуць, хто мы і адкуль мы, што з’яўляецца надзвычай актуальным у наш складаны час.

З 1995 года школе № 2 быў нададзены статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў (французская, англійская). Паглыбленае вывучэнне замежных моў дало магчымасць наладзіць цесныя сувязі з Францыяй, якія доўжацца ўжо каля дзесяці год.

У 2008 годзе школа №2 атрымала статус гімназіі.

Вучні школы маюць магчымасць два разы ў год наведаць Францыю, што садзейнічае пашырэнню іх моўнай практыкі, развіццю іх кругагляду. Падчас падарожжа ў Францыю дзеці знаёмяцца з еўрапейскімі сталіцамі, гуляюць па вуліцах Варшавы і Прагі, Берліна і Парыжа.

Вучні набываюць не толькі моўную практыку, але і знаёмяць сваіх французскіх сяброў з беларускай культурай, нашымі звычаямі, традыцыямі.

Гэта выклікае цікавасць у французаў, яны прыязджаюць да нас.

Вучацца ў нашай гімназіі не толькі дзеці з мікрараёна Серабранка, але і едуць да нас здалёк, з Уручча, з Малінаўкі, з Сухарава і іншых мікрараёнаў горада.

 

 

Галасаванне

 

Сайты партнёры

ДОСААФ Ленинского района Центры, дружественные подросткам 
Минский государственный ПТК полиграфии, ptk-pol.minsk.edu.by Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь 
Система дистанционного обучения ГУО ДОСААФ Комитет по образованию Мингорисполкома 
Минский городской институт развития образования (МГИРО), mgiro.minsk.edu.by 
Центр информационных ресурсов системы регионального образования, iso.minsk.edu.by 
Минский городской методический портал, mp.minsk.edu.by Дистанционное обучение ГУО <Центр физического воспитания и спорта учащейся молодежи 
Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by Министерство образования Республики Беларусь Сайт камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Спасатели глазами детей Детям о налогах Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь МЧС Институт пограничной службы Республики Беларусь Методическая копилка Сайт «Крыніца» Блог «Духовно-просветительский центр «Крыніца» Сайт ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Безопасное детство Маяк