
вярнуцца на папярэднюю старонку
Метадычная тэма:
Стварэнне неабходных умоў для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў, эфектыўнасці выкладання вучэбных прадметаў на падставе выкарыстання розных форм, метадаў і сродкаў навучання і арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, схільнасцей, здольнасцей, якія накіраваныя на рост якасці адукацыйнага працэсу ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.
Задачы метадычнай работы:
1. Удасканальваць прафесійнае майстэрства настаўніка на падставе кампетэнтнаснага падыходу да аналіза вынікаў уласнай прафесійнай дзейнасці і вынікаў арганізацыі адукацыйнага працэсу па выкладаемым прадмеце.
2. Ствараць умовы для распаўсюджвання эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях навучання, імкнення да пастаяннага павышэння прафесійнай кваліфікацыі, самаадукацыйнай дзейнасці і абагульненню педагагічнага вопыту.
3. Павышаць прафесійную кампетэнтнацсь педагогаў у галіне нарматыўна-прававых, навукова-метадычных і арганізацыйных аспектах арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўсіх ступенях навучання вучняў.
