Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Прием в 10 класс

З мэтай ажыццяўлення профільнага навучання ў гімназіі ў 2023/2024 навучальным годзе плануецца адкрыццё профільнага Х класа (24 вучні) з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Матэматыка” і  “Замежная мова” - 14 чалавек, "Беларуская мова" і "Замежная мова" - 10 чалавек (па групах) 

На базе X класа будуць функцыянаваць профільныя групы прафесійнай накіраванасці: педагагічнай (з абявязковым засваеннем вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку "Уводзіны ў педагагічную прафесію") і ваенна-патрыятычнай (з абавязковым засваеннем вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку "Гатовы Радзіме служыць!")

Да конкурсу ў гімназіях для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі дапускаюцца абітурыенты, у якіх у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі па кожным з вучэбных прадметаў, якія вызначаны ў гэтых гімназіях для вывучэння на павышаным узроўні, не ніжэй за 7 (сем) балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 7 (сем) балаў.

Конкурс пры прыёме (залічэнні) абітурыентаў у гімназіі для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе сумы балаў вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны абітурыентамі для вывучэння на павышаным узроўні ў гімназіі, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

Прыём дакументаў у X клас гімназіі ажыццяўляецца з 12.06.2023 па 10.08.2023 па наступным графіку:

Дзень тыдня

Час

Панядзелак

15.00 – 17.00

Аўторак

8.00 – 10.00

Серада

17.00 – 20.00

Чацвер

8.00 – 10.00

Пятніца

15.00 – 17.00

Субота 17.06.2023

9.00 – 13.00

Субота 15.07.2023

9.00 – 13.00

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў прыёмнай.

Тэлефоны для даведак: 235-14-78, 235-14-79

Законныя прадстаўнікі вучняў падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • Заяву з указаннем вучэбных прадметаў для вывучэння на павышаным узроўні;
  • Пасведчанне аб нараджэнні ці пашпарт;
  • Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
  • Медыцынскую даведку аб стане здароўя;
  • Дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы (пры наяўнасці).

Залічэнне асоб у X клас ажыцяўляецца не пазней 25 жніўня 2023 года.

(Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 17 августа 2022 г. № 269 «О приеме лиц для получения общего среднего образования в гимназиях, средних школах»)


Разделы сайта