Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Информатизация

Праграма інфарматызацыі "Гімназія № 28 г. Мінска"

 

 

Мэты і задачы праграмы:

        Павышэнне якасці адукацыі праз актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.

 

Задачы інфарматызацыі:

    o стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы гімназіі;

    o выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для бесперапыннай прафесійнай адукацыі     педагогаў і актывізацыі навучальнага працэсу;

    o забеспячэнне ўмоў для фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў;

    o стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння сям'і і гімназіі праз адзіную інфармацыйную прастору.

 

Асноўныя паказчыкі праграмы

   1. Назапашванне, сістэматызацыя і распаўсюджванне вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў   вобласці ІКТ.

   2. Праектна-даследчая праца навучэнцаў і настаўнікаў.

 

Асноўныя кірункі дзейнасці па рэалізацыі праграмы інфарматызацыі гімназіі

 

           1. Кірункі дзейнасці настаўніка

           2. Кірункі дзейнасці вучня

           3. Кірункі дзейнасці адміністрацыі

           4. Кірункі дзейнасці бацькоў

           5. Стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы гімназіі.

 

Механізм рэалізацыі праграмы

 

Праграма рэалізуецца праз працу метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў і сістэму метадычнай працы, бесперапынную адукацыю і самаадукацыю настаўнікаў, праз працу творчых груп настаўнікаў і навучэнцаў па стварэнні базы дадзеных і яе папаўненню, праз працу навуковага грамадства "Дыямент", узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, якое забяспечвае сайт гімназіі.

 

 

Кірункі дзейнасці адміністрацыі гімназіі па рэалізацыі праграмы.

 

    1. Удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі;

    2. Стварэнне агульнагімназічнай лакальнай сеткі;

    3. Стварэнне гімназічнай медыятэкі на базе  бібліятэкі;

    4. Увядзенне электронных дзённікаў;

    5. Вядзенне маніторынгу якасці навучання;

    6. Вядзенне маніторынгу стану і эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных     тэхналогій.

     7. Правядзенне семінараў-практыкумаў у рамках гімназіі па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у     адукацыйны працэс;

    8. Падтрыманне і развіццё сайта гімназіі;

    9. Падтрыманне і развіццё медыяадукацыі ў гімназіі;

    10. Размяшчэнне  на сайце гімназіі лакальных дакументаў адукацыйнай установы.

 

 

 

Кірункі дзейнасці педагогаў па рэалізацыі праграмы

 

    1. Усведамленне Інтэрнэт-тэхналогіі як часткі агульнай інфармацыйнай культуры настаўніка;

    2. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у арганізацыі пазнавальнай дзейнасці     гімназістаў на ўроку;

    3. Выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў у цыкле гуманітарных, матэматычных прадметаў, а     таксама ў курсе інфарматыкі;

    4. Укараненне інфармацыйных тэхналогій і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у асобныя этапы традыцыйнага     ўроку ў школе;

    5. Стварэнне інтэграваных Інтэрнэт-урокаў;

    6. Правядзенне ўрокаў на аснове гатовых праграмных прадуктаў;

    7. Распрацоўка ўласнага праграмнага забеспячэння, фарміраванне і выкарыстанне медыятэк;

    8. Выкарыстанне Інтэрнэт-тэхналогій у арганізацыі дадатковай адукацыі дзяцей, развіцці іх     творчых і інтэлектуальных здольнасцяў у пазаўрочны час;

    9. Вядзенне электронных дзённікаў.

 

Кірункі дзейнасці гімназістаў па рэалізацыі праграмы

 

    1. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт падчас самаадукацыі;

    2. Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій для падрыхтоўкі да ўроку;

    3. Удзел у пазакласнай дзейнасці: гуртках і факультатывах, звязаных з ужываннем     сучасных камп’ютарных тэхналогій;

    4. Актыўны ўдзел у конкурсах, звязаных з ужываннем сучасных камп’ютарных тэхналогій;

    5. Актыўны ўдзел у развіцці сайта гімназіі;

    6. Абмеркаванне актуальных праблем у блогу школьнага сайта.

 

Кірункі дзейнасці бацькоў па рэалізацыі праграмы

 

  1. Атрыманне інфармацыі пра расклад навучальных заняткаў; пра праведзеныя школьныя мерапрыемствы і іх вынікі праз сайт школы

  2. Інтэрнэт - знаёмства з нарматыўна-прававым забеспячэннем адукацыйнага працэсу;

  3. Зацікаўленасць ва ўвядзенні і вядзенні электронных дзённікаў.

 

 

Разделы сайта