Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас
Інфармацыя аб прыёме дзяцей у першы клас на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама
Згодна з п. 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія належаць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 08.11.2006 года № 1493), згодна з рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска 24 сакавіка 2020г. № 431) да гімназіі адносяцца :
ДУА «Гімназія № 28 г. Мінска»
|
пр. Ракасоўскага
|
85(1-3 пад’езды),
89,91,97,99,101,103, 105, 107,109,11,113(корпус1,2,3,4),
115,17,119,121,123-а
|
У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.
Кожнаму дзіцяці прадастаўляецца навучальнае месца ў пачатковых класах гімназіі па месцы рэгістрацыі, пражывання па дагаворы найму жылога памяшкання яго законнымі прадстаўнікамі ці іншае.
Прыём дзяцей, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне
Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў прыёмную камісію (кабінет 109, 1 паверх) падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:
- пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу (арыгінал і копія дакумента);
- медыцынскую даведкуаб стане здароўя;
- пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.
Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 29 жніўня.
Графік прыёму дакументаў у 1 класы
дзяржаўнай ўстановы адукацыі
«Гімназія №28 г.Мінска”
(2020/2021 вучэбны год)
Месяц
|
Дні тыдня
|
Час
|
Чэрвень
12-13.06.2020
|
пятніца (12.06.2020)
|
8.00-13.00
15.00-20.00
|
субота (13.06.2020)
|
9.00-12.00
|
|
|
|
Чэрвень- жнівень
(з 15.06.2020
па 15.08.2020)
|
панядзелак
серада
пятніца
|
8.00 – 13.00
|
аўторак
чацвер
|
15.00-20.00
|
субота
(20.06.2020, 27.06.2020, 18.07.2020, 15.08.2020)
|
9.00 – 12.00
|
Прыём на свабодныя месцы
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ва ўстанову адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі.
З 12 чэрвеня па 15 жніўня законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі на асабістым прыёме (па папярэднім запісе па тэлефоне - 235-14-78).
Запіс на асобісты прыём да дырэктара гімназіі будзе ажыццяўляцца з 18.05.2020
Прыём кіраўнікамі заяў на сабодныя месцы:
серада - з 14.00 да 20.00,
3-я субота месяца - з 09.00 да 13.00
З 16 жніўня па 28 жніўня ажыццяўляецца разгляд заяў і прыём дакументаў (у парадку чарговасці падачы заявы).
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі не пазней за 29 жніўня і даводзіцца да законных прадстаўнікоў.
Іншыя звесткі
Усе першыя класы размешчаны на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 28 г.Мінска”.
Адукацыйная прастора гімназіі:
*мова навучання – беларуская
*замежныя мовы – французская, англійская адпаведна Уставу пачынаюць вывучацца з 3 класа
*групы падоўжанага дня
*бясплатныя заняткі з педагогам- дэфектолагам
*міжнародныя абмены
*галерэя “Сузор’е талентаў”
*музей “Традыцыям верныя”
*гімназічнае навуковае таварыства “Дыямент”
*тэатральная студыя “Сюрпрыз”
*творчы калектыў “Званочкі”
*спартыўныя секцыі на бясплатнай аснове
*шырокі спектр факультатыўных заняткаў, платных адукацыйных паслуг
*школа развіцця для дзяцей 5-6 год “Ранак”
Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі:
*8 вучэбных кабінетаў пачатковых класаў
*спальні для вучняў 1-ых класаў
*асобны гардэроб для вучняў пачатковых класаў, індывідуальныя шафы
*4 групы падоўжанага дня
*утульная сталовая, буфет
*арганізаваны піццёвы рэжым
*актавая зала
*бібліятэка
*музей “Традыцыям верныя”
*музей “Беларуская хатка”
*раённая мастацкая галерэя”Сузор’е талентаў”
*камп’ютарны клас
*лінгафонны кабінет
*медпункт
*кабінет педагога-дэфектолага
*кабінет псіхалагічнай службы гімназіі
*малая танцавальная зала
Спіс неабходных школьных прылад
*4 сшыткі ў вялікую клетку
*4 сшыткі ў касую лінейку
*папка для сшыткаў
*пенал
*3 ручкі шарыкавыя з сінім колерам пасты
*лінейка 20 см
*простыя алоўкі, гумка, тачылка
*лічыльныя палачкі
*веер лічбаў
*каляровыя алоўкі, завостраныя
*фламастары
*фарбы: гуаш 8 колераў, акварэль
|
*пэндзлі
*банка-невылівайка
*папера каляровая
* каляровы кардон
*нажніцы
*пластылін(не васковы), дошка для лепкі
*клей-аловак
*альбом для малявання
*спартыўнае адзенне і абутак (белая майка, спартыўны касцюм чорнага ці цёмна-сіняга колеру)
*школьная форма, зменны абутак
|
Школьная форма
Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў даводзім да вашага ведама, што ў гімназіі ўведзены дзелавы стыль адзення(школьная форма беларускіх вытворцаў).
Дзяўчынкі
*сукенка, сарафан ці касцюм спадніца+кардыган (чорнага ці цемна-сіняга колеру)
*аднатонная блузка светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты)
|
Хлопчыкі
*касцюм чорнага ці цемна-сіняга колеру на выбар:
штаны+пінжак штаны+камізэлька
штаны+кардыган
*аднатонная кашуля светлых пастэльных таноў (белы, блакітны, салатавы, светла-жоўты)
*гальштук ці гальштук-бабачка для святочных выпадкаў
|