Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ШАГ 26 сакавіка 2020 года

26 сакавіка 2020 года ў 8-00  адбылося правядзенне інфармацыйна-адукацыйнага праекта  “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў (па класах).

Тэма: « Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны»

(Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

КРОК 1 «МЫ даведваемся»

У пачатку было прапанавана знаёмства  са зместам інфармацыйных блокаў: Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!» Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

КРОК 2 «МЫ разважаем»

Затым пачалося абмеркаванне па наступных пытаннях:
- Які юрыдычны дакумент гарантуе кожнаму грамадзяніну правы і свабоды, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы? Якія гэта правы і свабоды?
- Што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы?
- Чаму Канстытуцыю называюць Асноўным Законам краіны?
- Назавіце асноўныя абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Як вы думаеце, чаму захаванне грамадзянамі сваіх абавязкаў з'яўляецца найважнейшай умовай рэалізацыі іх правоў? Якія абавязкі ў вас як у навучэнцаў? Дзе адлюстраваны абавязкі навучэнцаў?
- У рамках штогадовай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі» 14-гадовым юнакам і дзяўчатам урачыста ўручаюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Хто з вас ці вашых знаёмых ўдзельнічаў у гэтай акцыі? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
- Пашпарт - самы важны дакумент. На адной з першых яго старонак чытаем: «Уладальнік гэтага пашпарта знаходзіцца пад абаронай Рэспублікі Беларусь». У чым выяўляецца клопат дзяржавы пра вас, як пра сваіх грамадзянах?
- Як вы лічыце, што значыць адчуваць сябе часткай сваёй краіны? Як вы разумееце: «адзін народ», «адна краіна», «адзін лёс»? Як можна выхаваць у сабе якасці сапраўднага грамадзяніна?

КРОК 3 «МЫ дзейнічаем»

У канцы навучэнцы абмеркавалі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае», у рамках якой ва ўстановах адукацыі праводзіцца пошукава-даследчая
праца па пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў, ўдакладненню інфармацыі аб загінуўшых, якія лічацца ў воінскіх пахаваннях як невядомыя  і  г.д., а таксама правесці школьную акцыю «Нашчадкі вогненных вѐсак ». У ходзе рэалізацыі школьнай акцыі «Нашчадкі вогненных вѐсак» неабходна звярнуцца да кнігі «Я з вогненай вѐскі ... »(1975), дакументальнага зборніка ўспамінаў, кнізе памяці пра знішчэнне нацыстамі жыхароў беларускіх вёсак падчас Другой сусветнай вайны. Успаміны збіралі беларускія пісьменнікі Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль, якія аб'ездзілі 147 вёсак у 35 раёнах Беларусі і сабралі больш за трохсот маналогаў-успамінаў тых, каму пашчасціла вырвацца з агню, якія выжылі, каб расказаць усім у свеце пра зверствы карных экспедыцый гітлераўцаў.

 

 

Разделы сайта