Афарызмы і цытаты Якуба Коласа

1) "Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі"
2) "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
3) "Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек"
4) "Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар"
5) "Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух"
6) "Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш"
7) "Свая зямля – вось што аснова!"
8) "Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія"
9) "Няма чаго чакаць панукі,
Калі работы поўны рукі"
10) "Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод"
11) "А будзе йсці навука туга,
Падгоніць бацькава паруга!"
12) "Шчасце – гэта гармонія"
13) "Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку"
14) "А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца"
15) "Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць"
16) "Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны"
17) "Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае"
18) "Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух"
19) "Няма чаго мянціць языкам,
А крык, як быў, і будзе крыкам"
20) "Жыві і з Богам разжывайся"
21) "Сэнс нашага жыцця — несупынны рух"
22) "Усё сваю дарогу мае"
23) "Смех гаворку аздабляе"
24) "Эх, досвітак маленства, лета!
Вамі навек душа сагрэта!"
25) "Агонь блішчыць, як воўча вока"
26) "Без атак і абароны няма сапраўднае вайны"
27) "Дарога паслушна волі Бога"
28) "Крыкі спрэчкі не разьвяжуць"
29) "У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната"
30) "Таемны вы, зямлі скрыжалі!
Чаго ў сябе вы не ўпісалі!"
31) "Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее"
32) "Не любіць зайздрасці пчала"
33) "І так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся"
34 "Дзень добры, новая мясціна!
Спаткай ты нас, як маці сына"
35) "Забілі зайца, не забілі,
Але ж, брат, гуку нарабілі"
