Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2021

Акцыя «Усе на лыжы!»

Лыжы – адно з самых даступных спартыўных зімніх забаў. Катанне на лыжах узмацняе фізічнае здароўе дзяцей і падлеткаў, з’яўляецца выдатным сродкам гартавання, спрыяе развіццю хуткасці, трываласці, каардынацыі, мацаванню апорна-рухомага апарата. А знаходжанне на свежым паветры асабліва добра ўздзейнічае на органы дыхання. Лыжныя прагулкі ўсёй с ям’ёй - гэта, акрамя здаровага ладу жыцця, яшчэ і прыемны адпачынак, спосаб падняцця настрою, атрымання зарада бадзёрасці.

14 студзеня 2021 года ў гімназіі прайшла акцыя “Усе на лыжы!”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя, нават бацькі і настаўнікі! У выніку- захапляльныя эмоцыі, зносіны ў незвычайных абставінах і асалода такой прыроднай з’явай, як Зіма!

Разделы сайта