•  
  •  
  •  
  •  
 
 
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Галоўная : Сэрвісы : Архіў навін

Архіў навін

Карта сайта

07.11.2018
Метадычны мост

6 лістапада 2018 года гімназія прымала ў сябе гасцей з сярэдняй школы №54.  У межах абмена вопытам паміж установамі адукацыі Ленінскага раёна прайшоў метадычны мост па тэме “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання”.

У актавай зале гімназіі кіраўнік навуковага таварыства гімназістаў “Дыямент” Лазук Таісія Фёдараўна прадставіла вопыт работы па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу праз арганізацыю даследчай дзейнасці навучэнцаў гімназіі.

Кіраўнік музея “Традыцыям верныя” Давідоўская Ганна Пятроўна правяла калектыўную экскурсію для настаўнікаў сярэдняй школы № 54. Акцэнт быў зроблены на значнасць музейнага экспаната як дакладнай першакрыніцы пазнання гісторыі і  культуры.

Вопытам работы падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры Штанюк Наталля Аляксандраўна па фарміраванні матывацыі да навучання і пазнавальнай актыўнасці вучняў на вучэбных занятках. Яна прадэманстравала магчымасці інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе.

Для настаўнікаў дакладных навук цікавым было даведацца пра сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі на вучэбных занятках па матэматыцы, якія эфектыўна выкарстоўвае настаўнік Лагутава Марыя Канстанцінаўна. Дакумент-камера, сістэма дыстанцыйнага інтэрактыўнага апытвання, задачы-павуцінкі ўразілі нашых калег.

Настаўнікі французскай мовы Ярошка Вольга Дзмітрыеўна і Галіца Вольга Уладзіміраўна падзяліліся вопытам работы па развіцці прадметных і метапрадметных кампетэнцый праз пазаўрочную дзейнасць. Вольга Дзмітрыеўна прадставіла метадычную работу па стварэнні квэста, расказала аб асноўных этапах яго арганізацыі і правядзення.

Вольга Уладзіміраўна, з’яўляючыся кіраўніком тэатральнай студыі “Сюрпрыз”, падзялілася вопытам работы па развіцці творчых здольнасцей вучняў, практычна паказала прыёмы і заданні як камунікатыўныя, так і развіваючыя, па стварэнні станоўчага творчага асяроддзя  і псіхалагічнага клімата.

Настаўнікі абмеркавалі атрыманыя на двух метадычных мерапрыемствах веды ў сяброўскай атмасферы, падзяліліся сваімі ўражаннямі, думкамі і будучымі праектамі.

 

Галасаванне

 

Сайты партнёры

Безопасное детство ДОСААФ Ленинского района Центры, дружественные подросткам 
Минский государственный ПТК полиграфии, ptk-pol.minsk.edu.by Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь 
Система дистанционного обучения ГУО ДОСААФ Комитет по образованию Мингорисполкома 
Минский городской институт развития образования (МГИРО), mgiro.minsk.edu.by 
Центр информационных ресурсов системы регионального образования, iso.minsk.edu.by 
Минский городской методический портал, mp.minsk.edu.by <Дистанционное обучение ГУО <Центр физического воспитания и спорта учащейся молодежи 
Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by Министерство образования Республики Беларусь Сайт камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Спасатели глазами детей Детям о налогах Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь МЧС Институт пограничной службы Республики Беларусь Методическая копилка Сайт «Крыніца» Блог «Духовно-просветительский центр «Крыніца» Сайт ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Безопасное детство Маяк