Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Электронное обращение

Форма электронного обращенияВыдержки из нормативных документов

«Электроннай прыёмнай» прымаюцца электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія накіроўваюцца ў адрас Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №28 г.Мінска» ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 гады "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Электронныя  звароты грамадзян павінны ўтрымоўваць:назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства асобы, якая звяртаецца; змест сутнасці звароту:адрас электроннай пошты асобы, якая (і) звяртаецца.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымоўваць: назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, да якой накіроўваецца зварот; поўную назву юрыдычнай асобы, ад якой накіраваны зварот, і яго месцазнаходжанне;змест сутнасці звароту;прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства кіраўніка ці службовай асобы, да якой звяртаюцца  ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты;адрас электроннай пошты асобы, якая (і) звяртаецца.

Тэксты электронных паведамленняў павінны быць сфармуляваны лаканічна; пытанні, праблемы, прапановы выразна выкладзены.

Забараняецца выкарыстанне ненарматыўнай лексікі, а таксама прамых ці ўскосных абраз у нечы адрас ці пытанняў, якія носяць правакацыйны характар. Ананімныя звароты не разглядаюцца, калі яны не ўтрымоўваюць звесткі пра якія-небудзь здзейсненыя злачынствы.

Адказ на электронныя звароты арганізацыя абавязана даць на працягу 15 дзён з дня рэгістрацыі звароту. Калі запатрабуецца дадатковае вывучэнне ці праверка- не пазней 1 месяца. Пры запытах у замежныя дзяржавы – на працягу 6 месяцаў з апавяшчэннем асобы-заяўніка.

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па прычыне, калі яны:

выкладзены не на беларускай ці рускай мове;

не ўтрымоўваюць прозвішчы, уласныя імёны, імёны па бацьку, адрасы месца жыхарства (месцы знаходжання)  асобы, якая звяртаецца;

не ўтрымоўваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвішчы, уласныя імёны, імёны па бацьку кіраўніка ці асоб, упаўнаважаных ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

утрымоўваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

утрымоўваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна- працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначаюць парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляды такіх зваротаў;

утрымоўваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага органа;

прапушчаны без паважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

з асобай спынена перапіска.

Электронны зварот ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або заявы ў электронным выглядзе ў «Электронную прыёмную»

Пісьмовы адказ накіроўваецца ў выпадках, калі на гэтым настойвае асоба, якая звярталася, ці такое рашэнне прынята кіраўніком дзяржаўнага органа, ці асобай, якая ўпаўнаважана падпісваць адказ на зварот. Адказ не даецца, калі зварот утрымоўвае падзяку, а таксама, калі ў ім няма якіх-небудзь рэкамендацый, паведамленняў пра парушэнне актаў заканадаўства і г.д.

Электронны зварот накіроўваецца на адрас электроннай пошты: gymn28@minsk.edu.by

Разделы сайта