•  
  •  
  •  
  •  
 
 
  •  
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Галоўная : Беларускі правапіс

Беларускі правапіс

Перадача акання на пісьме

 

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як  -аль, -ар.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

альма-матэр

альма-матар

камп’ютэр

камп’ютар

лідэр

лідар

прынтэр

прынтар

шніцэль

шніцаль

АЛЕ: унтэр-афіцэр

Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.

Параўнайце: Юпітэр (1. У старажытнарымскай міфалогіі вярхоўны бог. 2. Планета ў Сонечнай сістэме) і юпітар (электрычная дугавая лямпа).

Звярніце ўвагу! Было: алітэрацыя. Стала: алітарацыя. 


У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г.

2008 г.

адажыо

адажыа

Ватэрлоо

Ватэрлоа

Токіо

Токіа

партфоліо

партфоліа

трыо

трыа

 Заўвага! Антоніа (м.р.), Эміліа(м.р.) і г.д.

                Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.

Перадача якання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

дзевяты

дзявяты

дзесяты

дзясяты

дзевятка

дзявятка

семнаццаць

сямнаццаць

васемнаццаць

васямнаццаць

пяцьдзесят

пяцьдзясят

шэсцьдзесят

шэсцьдзясят

АЛЕ: семсот, восемсот

Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.


Правапіс галосных

 

Літары э, е

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але: філе, піке, камюніке.

Літары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н  пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.

!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.

2008 г.

экземпляр

экзэмпляр

тунель (тунэль)

тунэль

інтэрнет (інтэрнэт)

інтэрнэт

 

Галасаванне

 

Сайты партнёры

ДОСААФ Ленинского района Центры, дружественные подросткам 
Минский государственный ПТК полиграфии, ptk-pol.minsk.edu.by Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь 
Система дистанционного обучения ГУО ДОСААФ Комитет по образованию Мингорисполкома 
Минский городской институт развития образования (МГИРО), mgiro.minsk.edu.by 
Центр информационных ресурсов системы регионального образования, iso.minsk.edu.by 
Минский городской методический портал, mp.minsk.edu.by Дистанционное обучение ГУО <Центр физического воспитания и спорта учащейся молодежи 
Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by Министерство образования Республики Беларусь Сайт камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Спасатели глазами детей Детям о налогах Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь МЧС Институт пограничной службы Республики Беларусь Методическая копилка Сайт «Крыніца» Блог «Духовно-просветительский центр «Крыніца» Сайт ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Безопасное детство Маяк