Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Геноцид Белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

Музей  ̶  гэта скарб нашай памяці! Музей   ̶  дзверы ў мінулае і вакно ў будучыню!

Музею гімназіі № 28 імя Уладзіміра Караткевіча «Традыцыям верныя»,  які існуе з 1979 года, належыць важная роля ў зберажэнні гістарычнай памяці, узмацненні сувязі паміж пакаленнямі, выхаванні любові да Радзімы, павышэнні цікавасці дзяцей і падлеткаў да краязнаўчай дзейнасці.

 

Мэта  ̶  выхаванне ўсебакова развітай асобы, з высокім узроўнем грамадзянскасці і патрыятызму.

Задачы:

  • вывучыць і асэнсаваць гісторыю і культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў навучэнцаў;
  • абараняць і папулярызаваць помнікі гісторыі роднага краю;
  • фарміраваць у навучэнцаў нацыянальную самасвядомасць, далучыць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры;
  • правадзіць культурна-асветніцкую работу сярод гімназістаў, законных прадстаўнікоў, насельніцтва.

 

Кіраўнік музея Ганна  Пятроўна  Давідоўская, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства адзначае: «Мэта маёй працы  ̶  выхаваць асобу шляхам далучэння да жывога вопыту гісторыі і культуры. Любоў да роднага краю, веданне сваіх каранёў  ̶  аснова, на якой толькі і можа здзяйсняцца выхаванне духоўнай культуры ўсяго грамадства». Шмат гадоў у музеі не перапыняе працу пошукавы атрад «Юныя следапыты». Вынікам з'явілася адкрыццё наступных раздзелаў музея:

 

  • Старонкі гісторыі сярэдняй школы №2, гімназіі № 28;
  • Побыт  беларусаў XVIII  ̶  XIX cтагоддзяў;
  • Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі;
  • Баявы шлях 31-й арміі, матэрыялы аб генерале Глаголеве В.В, аб ветэранах, якія ваявалі ў складзе 31-й арміі;
  • Сучасныя узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь;
  • Генацыд мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Сення трэба ведаць кожнаму, што веданне мінулага – гэта разуменне сучаснасці. Сучаснасць – гэта вынік , а мінулае гэта яшчэ несфарміраваная будучыня.

Экспазіцыя "Генацыд мірнага насельніцтва у гады Вялікай Айчыннай вайны"

Разделы сайта