Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ШАГ 25 марта 2021 года

Напярэдадні вясновых канікул вучні 9-10 класаў гімназіі 28 сабраліся ў актавай зале разам са сваімі класнымі кіраўнікамі і кіраўніцтвам гімназіі на чарговы актыўны дыялог у рамках праекта ШАГ. У гэты раз сустрэча была асабліва цікавай, бо гасцямі мерапрыемства сталі Рабава Ганна Мікалаеўна, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, і Федасеева Ларыса Міхайлаўна, намеснік начальніка ўпраўлення па  адукацыі адміністрацыі Ленінскага раена г.Мінска. Удзельнікі размовы абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, магчымасці моладзі ў развіцці навуковых і адукацыйных ініцыятыў. Ганна Мікалаеўна адказала вучням гімназіі на пытанні пра развіцце ІТ- галіны, мабільнай сувязі, запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці, а таксама пра патрабаванні да сучаснага маладога спецыяліста. Ларыса Міхайлаўна параіла гімназістам выкарыстоўваць багатыя магчымасці для развіцця сваей асобы і дасягнення прафесійных вышынь, каб быць карыснымі для сваей краіны.

Разделы сайта