Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Анонс ШАГа на 25 февраля 2021 года

Увага!

25 лютага 2021 года для вучняў 8-11 класаў адбудзецца ШАГ (школа актыўнага грамадзяніна) па тэме:

У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”

Дадатковая іфармацыя

КРОК І “МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ”

Змест інфармацыйных блокаў:

Вядучы знаёміць навучэнцаў з утрыманнем інфармацыйных блокаў:

«Народнае адзінства - залог шчаслівай будучыні Беларусі»;

«Усебеларускі народны сход -падводзім вынікі, плануем будучыню »;

«Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)»

 

КРОК ІІ “МЫ РАЗВАЖАЕМ”

Вядучы арганізоўвае абмеркаванне інфармацыі, атрыманай ў КРОКУ І

-2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Чаму ён так важны для Беларусі? Для чаго нам трэба адзінства?

-Як вы думаеце, калі ўзнікае і ў чым выяўляецца адзінства народа любой краіны?

-Як вы думаеце, чаму важна пры будаўніцтве будучага ўлічваць урокі мінулага?

-Што б вы маглі прапанаваць для ўмацавання адзінства народа ў нашай краіне, у вашым рэгіёне?

-У Беларусі прапануецца ўсталяваць новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. У чым значнасць такога свята для сучаснай Беларусі?

- Як у тэксце Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адлюстравана значнасць адзінства народа краіны ў сучасным свеце?

Усебеларускі народны сход -гэта асаблівая форма народаўладдзя, якая дазваляе грамадзянам краіны больш шырока ўдзельнічаць у справах дзяржавы. Як вы лічыце, чаму Усебеларускі народны сход і падрыхтоўку да яго часта вызначаюць як«дыялог паміж уладай і народам»?

-Хто можа стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу?

-Якія значныя рашэнні прымаліся на папярэдніх Усебеларускіх народных сходах?

-Як вы думаеце, якая роля дыялогавых пляцовак у выпрацоўцы  рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу?

-Назавіце ключавыя напрамкі сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021-2025 гады

-Як вы думаеце, чаму 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - свята сімвалічнага яднання мінулага і сучаснасці? Што вы ведаеце аб Узброеных Сілах Беларусі?

Як вы лічыце, чаму ў мірнай Беларусі вялікая ўвага надаецца забеспячэнню высокай баяздольнасці арміі?

Артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае: «Абарона Рэспублікі Беларусь- абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь». Як вы разумееце гэтыя словы?

КРОК ІІІ “МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ”

Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй гутаркі?

Абмярковываем удзел ва ўсебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»

 

Разделы сайта