ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУБОТЫ: сям’я: мінулае, сучаснасць, будучыня!
Самая яркая СЯМЕЙНАЯ субота прайшла ў гімназіі!
Дзеці і бацькі прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах:
інтэрактыўнай гульні "Мая сям’я" ( 1 "А" клас);
майстар-класе па спартыўнай аэробіцы (2 "А" клас);
пазнавальным занятку "Правяраем веды" (3 "А" клас);
конкурсе малюнкаў "Сямейныя традыцыі" (4 "Б" клас);
кансультацыі па пытаннях выхавання(6 "А" клас);
аглядзе творчых работ "Мая сям’я- мая радасць"(6 "Б" клас);
занятку " Я і мая сям’я"(7 "А" клас);
працавала суботняя школа "Ранак";
у спартыўнай зале гулялі ў валейбол;
на занятках гуртка "Хімічны калейдаскоп" вывучалі ўласцівасці арганічных рэчываў;
удзельнікі франкафоннага тэатра "Сюрпрыз" рыхтаваліся да рэспубліканскага фестывалю.
Сям’я — гэта апора ў жыцці, давер, любоў, дабрыня, пераемнасць, тое, што абараняе, надае сіл
Субота ў гімназіі: заўсёды цікава!Далучайцеся!








