Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ШАГ 25 лістапада 2021

25лістапада 2021 года адбылося правядзенне інфармацыйна- адукацыйнага праекта ШАГ для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме: «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі». У якасці інфармацыйнай асновы былі выкарыстаны вучэбныя выданні: дапаможнік "Гонар за Беларусь" (Глава 4. Сувязь), навучальны наглядны дапаможнік “Гонар за Беларусь” (Плакат 5).

У КРОКУ І “МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ” вядучыя знаёмілі навучэнцаў з утрыманнем інфармацыйных блокаў: «Лічбавыя тэхналогіі ў жыцці чалавека»; «Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы »

У КРОКУ ІІ “МЫ РАЗВАЖАЕМ” у фокусе абмеркавання былі ўзняты наступныя пытанні: сувязь як галіна эканомікі Беларусі і яе развіццё, лічбавая эканоміка, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, роля сувязі ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці , кіраванні дзяржавай, сістэме абароны і транспартам; задавальненне культурна-бытавых патрэб; інфармацыйная дасведчанасць насельніцтва; патрэбнасць у высокаякасных паслугах сувязі; шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт; інфармацыйныя тэхналогіі ў сістэме аховы здароўя, адукацыі; электронныя адукацыйныярэсурсы; паштовая дзейнасць; валаконна-аптычныя лініі сувязі, інтэрнэт у жыцці чалавека;інфармацыйная культура, даступнасць інфармацыі:"камп'ютарная злачыннасць"; інфармацыйная бяспека, уменне адрозніваць дакладныя звесткі ад няпэўных;камп'ютарная пісьменнасць;адказнае стаўленне да абароны і бяспецы асабістых дадзеных;віды кіберзлачыннасці. Таксама абмяркоўваліся пытанні:

-Якое месца ў жыцці сучаснага чалавека займаюць Інтэрнет і інфармацыйныя тэхналогіі?

- Прывядзіце прыклады сітуацый, калі зварот да сучасных сродкаў сувязі дапамог вам аператыўна вырашыць наяўныя пытанні.

- Якія небяспекі падцікоўваюць карыстальнікаў Інтэрнет? З якімі сутыкаліся вы і вашыя блізкія, знаёмыя?

- Якія катэгорыі карыстальнікаў Інтэрнэтам з'яўляюцца найбольш уразлівымі для зламыснікаў?

- Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў?

- Як, на вашую думку, віртуальная сетка можа ўплываць на рэальнае жыццё? Аргументуйце свой адказ.

- Якімі, на ваш погляд, павінны быць правілы бяспечнага карыстання Інтэрнэтам?

У КРОКУ ІІІ “МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ” навучэнцы адказалі на пытанне: “Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй гутаркі?”. У рамках дадзенага этапа навучэнцам было прапанавана скласці: "воблака слоў", якое дэманструе развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі; калаж «Як інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі змянілі жыццё маёй сям'і»; плакат-памятку "Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?".

У рамках дадзенага этапа была абмеркавана магчымасць удзелу ў ХV рэспубліканскім конкурсе «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт», арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і установа «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Падрабязная інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале https://www.adu.by/be/homepage/novosti/aktualnaya-informatsiya/4691-startuetkhv-respublikanskij-konkurs-kompyuter-obrazovanie-internet.html


Раздзелы сайта