Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.04.21

Супрацоўніцтва - развіццё!

Ужо другі год у гімназіі працуе філіял кафедры лічбавай эканомікі УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі". За гэты час вучні гімназіі засвоілі шмат: курсы "Асновы інфармацыйных тэхналогій" (нават прайшлі выдатна тэставанне і атрымалі даведкі), "Уводзіны ў Інтэрнет рэчаў", "Разумны дом", "Біяметрычныя сістэмы ідэнтыфікацыі асобы", на партатыўным абсталяванні паспрабавалі іх у дзеянні. Вясновыя канікулы сталі цудоўнай магчымасцю ўбачыць ужо вядомыя тэхналогіі на практыцы. Вучні наведалі вучэбную лабараторыю БДАС і паспрабавалі сябе ў ролі аператараў і тэхнікаў тэлебачання, пазнаеміліся з тэхналагічнымі працэсамі на РУП Белтэлекам і РУП Белпошта. Вучымся, развіваемся, каб стаць сапраўднымі прафесіяналамі!

Раздзелы сайта