Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.04.21

Сняданак з прадстаўнікамі Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь

26 сакавіка 2021 г. у французскай медыятэцы ў рамках тыдня Франкафаніі адбылася віктарына на тэму "Парыж".
Каманда гімназіі №28 у складзе 6 вучняў пад кіраўніцтвам педагогаў Ткачук Алены Іванаўны і Арловай Валянціны Віктараўны выйграла гэты конкурс, галоўным прызам якога быў "Сняданак у кафэ "Paul" з прадстаўнікамі пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
1 красавіка вучні гімназіі з настаўнікам французскай мовы Арловай В. В. наведалі кафэ і правялі цікавую гутарку з Аташэ па супрацоўніцтву ў галіне сярэдняй і вышэйшай адукацыі спадаром Франкам ІВЕРАМ і Саветнікам па культуры спадаром Аляксандрам Піке. Сняданак і гутарка прайшлі ў сяброўскай і цёплай абстаноўцы.

Раздзелы сайта