Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.21

Падарожжа ў 6 дзень тыдня 20.02.2021 года!

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

У гімназіі 28 працягваецца тыдзень, прысвечаны Дню роднай мовы. У суботні дзень гімназісты прынялі ўдзел у:
- бліц- турніры "Гучы, роднае, слова!";
-віктарыне "Падарожжа ў родную мову";
- сваёй гульні "Вытокі роднай мовы";

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)

Суботні дзень быў насычаны даследчай працай:
- конкурс даследчых работ "Юны даследчык";
- відыяпрэзентацыя праекта па энергазберажэнні ў рамках рэспубліканскага этапу конкурсу "Энергамарафон- 2020";
- заняткі па хіміі на профільным узроўні;

Суботні дзень - дзень спартыўны! Каманда гімназіі (5-11 класы) пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і спорту Куляшовай Марыны Валер’еўны прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па зімовым шматбор’і "Здароўе"!

Суботні дзень - дзень творчасці! Удзельнікі тэатральнай студыі "Сюрпрыз" апантана рыхтуюцца да Рэспубліканскага фестываля франкафонных тэатраў, які адбудзецца ў красавіку- маі 2021 года.

Набліжаецца свята 23 лютага- дзень абаронца Айчыны! Дзяўчаты падрыхтавалі паштоўкі для тат, братоў, дзядуль і хлопчыкаў, сваіх аднакласнікаў!

Сустрэнемся ў гімназіі ў наступную суботу!

PS Фотаздымак дня

Раздзелы сайта