Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.11.20

Шосты школьны дзень на школьнай планеце!

 Галоўная задача гімназіі — падрыхтаваць дзіця да выхаду ў самастойнае жыццё, выхаваць добрага грамадзяніна, сем'яніна і прафесіянала. Натуральна, што за пяць дзён вучэбнага тыдня немагчыма рэалізаваць усе гэтыя задачы, тым больш што ў дзіцяці павінен заставацца яшчэ і асабісты час. Педагагічны калектыў разглядае шосты школьны дзень як магчымасць для больш рацыянальнага і карыснага выкарыстання гэтага часу вучнямі. У суботу ў гімназіі праходзяць фізкультурна-аздараўленчыя, культурна-творчыя мерапрыемствы, сустрэчы бацькоў з настаўнікамі-прадметнікамі, бацькоўскія сходы. Выразна прасочваецца супрацоўніцтва педагогаў, бацькоў і навучэнцаў.

У суботні дзень 14 лістапада 2020 года вучні 4 “А” класа разам з бацькамі наведалі гімназію, каб прыняць удзел у спартландыі

“Лоўкія, спрытныя, умелыя!”.

Вучні 2 “А”, 3 “А” класаў разам з настаўнікамі Багатка Эмай Алегаўнай і Куракевіч Таццянай Іванаўнай спасцігалі загадкі навук: матэматыкі, беларускай мовы.

Вучні 9-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі Драздовай І.А. займаліся на факультатыве па хіміі.

Адзінаццацікласнікі разам з Еўдакімавай Ганнай Уладзіміраўнай накіраваліся ў гімназію № 40 для ўдзелу ў раённым конкурсе даследчых работ. Пажадаем ім перамогі!

І канешне, самая галоўная навіна суботы! Пачала працу выстава творчых работ, прысвечаная 90- годдзю з нагоды дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста, паэта, перакладчыка, драматурга і сцэнарыста, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. 6 снежня для навучэнцаў гімназіі адбудзецца вечарына “Быў, ёсць, буду”, якую рыхтуюць настаўнікі - Штанюк Наталля Аляксандраўна, Ярошка Вольга Дзмітрыеўна і вучні 10-11 класаў. Запрашаем!

 

Яшчэ адзін важны аспект школьнай суботы — арганізацыя прафарыентацыйнай работы са школьнікамі. У гэтым кірунку працуе педагог-псіхолаг Ягорава Ксенія Сяргееўна, якая кожную суботу расказвае дзецям аб прафесіях на занятках аб’яднання па інтарэсах “Прафесійная арыентацыя”. Гэта форма работы дазваляе дзіцяці падумаць, чым бы яно хацела займацца, куды пайсці далей вучыцца. А на занятках аб’яднання па інтарэсах “Умелыя рукі” па кіраўніцтвам настаўніка працы Шлыка Міхаіла Ўладзіміравіча хлопчыкам даюцца элементарныя навыкі працоўнага навучання, якія спатрэбяцца ў жыцці кожнаму.

Школьная планета шостага дня тыдня чакае ўсіх вас! 

Раздзелы сайта