•  
  •  
  •  
  •  
 
 
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Галоўная : Сэрвісы : Архіў навін

Архіў навін

Карта сайта

15.05.2018
Сусветны дзень сям'і

15 мая ў сусветны Дзень сям’і ў гімназіі адбылася прэзентацыя міжнароднага праекта факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка “Музыка ў фарбах”. Удзельнікамі сустрэчы былі вучні 4 “Б” класа, настаўнікі гімназіі Гаранская А.М. і Ткачук А.І., студэнты 1-га курса БДПУ ім. М.Танка і ганаровыя госці: начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска Кучынская Наталля Генадзьеўна, дэкан факультэта пачатковай адукацыі Ждановіч Наталля Уладзіміраўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі Буторына Ірына Аляксандраўна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі БДПУ, кампазітар і выканаўца Каваліў Валянцін Васільевіч, паэтэса Святлана Сардэчная. Актыўнае супрацоўніцтва факультэта пачатковай адукацыі і гімназіі пачалося ў гэтым навучальным годзе. Вучні 4 “Б” класа падрыхтавалі і адправілі сваім французскім сябрам відэапрывітанне. У адказ яны атрымалі незвычайны падарунак – невялікі відэаролік, які даў магчымасць на некаторы час апынуцца ў французскай школе.

Менавіта сёння, у сусветны Дзень сям’і, нашы вучні і госці мелі магчымасць прагледзець відэакліп “Мая мілая мама”, у які ўвайшлі малюнкі  беларускіх і французскіх школьнікаў, а таксама пазнаёміліся з аўтарамі  гэтай песні  Валянцінам Каваліў і Святланай Сардэчнай.

У натхнённым стане ад цудоўнай музычнай кампазіцыі, размовы з таленавітымі гасцямі дзеці падаравалі ўсім удзельнікам літаратурны сюрпрыз: прачыталі вершы на беларускай і французскай мовах, прысвечаныя сям’і.

Напрыканцы сустрэчы было прапанавана працягнуць удзел у праекце “Музыка ў фарбах” і прысвяціць творчыя работы нашым любімым бабулям.

 

Галасаванне

 

Сайты партнёры

ДОСААФ Ленинского района Центры, дружественные подросткам 
Минский государственный ПТК полиграфии, ptk-pol.minsk.edu.by Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь 
Система дистанционного обучения ГУО ДОСААФ Комитет по образованию Мингорисполкома 
Минский городской институт развития образования (МГИРО), mgiro.minsk.edu.by 
Центр информационных ресурсов системы регионального образования, iso.minsk.edu.by 
Минский городской методический портал, mp.minsk.edu.by Дистанционное обучение ГУО <Центр физического воспитания и спорта учащейся молодежи 
Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by Министерство образования Республики Беларусь Сайт камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Спасатели глазами детей Детям о налогах Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь МЧС Институт пограничной службы Республики Беларусь Методическая копилка Сайт «Крыніца» Блог «Духовно-просветительский центр «Крыніца» Сайт ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Безопасное детство Маяк