•  
  •  
  •  
  •  
 
 
  •  
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Галоўная : Вучням : Шосты дзень тыдня

Шосты дзень тыдня

21 кастрычніка ў суботні школьны дзень у гімназіі прайші розныя мерапрыемствы:

- Суботняя школа для будучых першакласнікаў;

- Віктарына па ПДР “Жоўты, чырвоны, зялёны”;

- Спартландыя “Хуткія, смелыя, рашучыя і спрытныя”;

- Карэкцыйны занятак з вучнямі па карэкцыі паводзін і паніжэнні агрэсіі;

-Арганізацыя кансультацый настаўнікаў-прадметнікаў

Таксама вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённых конкурсах:

  • Маладзежнай акцыі «Здароўе і маладосць» у намінацыі «Усімсветам супраць тытуню»;
  • Конкурсе  інсцэніраваных твораў Я.Купалы і Я.Коласа “Нам засталася спадчына”, дзе занялі ІІ месца за твор Я.Купалы “Курган”

Група настаўнікаў прыняла ўдзел у акцыі “Чысты горад” па ўборцы тэрыторыі гімназіі.

Дзень краязнаўства.

7 кастрычніка 2017 года гімназія № 28 расчыніла свае дзверы вучням суседніх школ № 123, № 129 для ўдзелу ў мерапрыемствах шостага дня тыдня пад агульнай назвай “Дзень краязнаўства”. Юныя экскурсаводы гімназіі Гаранская Кацярына, Грышакіна Ганна, Кайтан Мілана, Гарбачова Кацярына ў музеі “Традыцыям верныя” расказалі нашым гасцям аб рэдкіх і цікавых экспанатах-піянерскай форме савецкага часу, грашах савецкага часу і часу перабудовы, ваенных савецкіх і нямецкіх касках, патронах, дакументах і інш.

Вучаніцы 9 класа Стрэльская Лізавета і Гурманчук Марыя ў той жа час чакалі другую групу ў беларускай хатцы. Тут дзеці і падлеткі пачулі шмат цікавага пра рэчы беларускай даўніны, пра быт, жыццё і забаўкі беларусаў. Драўляная цацка на шарнірах, патэльня, ходзікі, начоўкі- усе гэтыя рэчы выклікалі найбольшую цікавасць.

Крыху пазней нашых гасцей чакала яшчэ адна добрая справа- краязнаўчы занятак па тэме “ Жыццё і творчасць славутага беларуса Напаолеона Орды”, якую правяла настаўнік гісторыі Лазук Таісія Фёдараўна. З творамі мастака можна было пазнаёміцца, наведаўшы экспазіцыю на другім паверсе гімназіі.

І на прыканцы дня ў актавай зале ўсіх чакала канцэртная праграма “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная 135-годдзю Я.Купалы і Я. Коласу. На працягу канцэрта гучалі вершы, песні, апавяданні беларускіх майстроў слова.

Спадзяёмся, што ўсім спадабалася ў нас у гасцях! Чакаем заўсёды!

Шосты дзень 

Вельмі насычана быў арганізаваны суботні дзень для навучэнцаў гімназіі. У 10.00 у актавай зале прайшлі дэбаты кандыдатаў у Маладзёжную палату 5-га склікання пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, потым выбаршчыкі прынялі ўдзел у галасаванні, дзе кожны аддаў свой голас за таго, хто найбольш творча прадставіў сваю праграму дзейнасці.

 

 

Таксама ў спартыўнай зале было арганізавана першанства г. Мінска па турыстска-прыкладному шматбор’ю ў тэхніцы пешаходнага турызму памяці М.В. Сасса. Вучні гімназіі Анейчык Алена, Латышонак Лізавета, Цеплякоўскі Мікалай заваявалі І месца і атрымалі Кубак “Пераможцу”.

 

 

Завяршыў праграму 6 дня тыдня раённы конкурс “Мудры філін”, у якім прынялі ўдзел каманды агульнаадукацыйных навучальных устаноў Ленінскага раёна. Дзеці выраблялі птушыныя домікі і адгадвалі галасы розных птушак, якія гняздуюць у Беларусі.

 

Інтэрактыўная віктарына

"Краіна блакітных азёраў"

   

   

Палац Рэспублікі


СППС гімназіі ў рамках шостага дня тыдня праводзіць з вучнямі і бацькамі розныя заняткі:круглыя сталы, гульні, гутаркі, трэнінгі ў мэтах дапамогі пераадолення розных праблем.

  

 

У рамках шостага тыдня ў бібліятэцы гімназіі быў праведзены круглы стол "Прыродная аптэка. Травы - лекары людзей". Вучні знаёміліся з лекавымі травамі, наведалі беларускую хатку, у якой знаходзяцца беларускія зёлкі і частаваліся травяной гарбатай.

Усім вельмі спадабалася!

   

   

У  бібліятэцы прайшло мерапрыемства з вучнямі 1-4 класаў па тэме "Чалавек працаю славіцца". Дзеці з задавальненнем адгадвалі красворд "Свет прафесій", адгадвалі віктарыны, выконвалі заданні, прайшоў конкурс малюнкаў, дзеці былі ў ролі прадаўца, швачкі, повара, настаўніка.

 

 

Шосты школьны дзень

 

Вучні гімназіі наведалі археалагічны музей  інстытута гісторыі НАН Беларусі, дзе акунуліся ў атмасферу старажытнай культуры  нашай краіны.

Вучні гімназіі паспелі акунуцца ў трапічнае лета са мноствам прыгажэйшых матылёў з розных куткоў свету, паназіраць за нараджэннем і харчаваннем лёгкакрылых насякомых, зрабіць унікальныя фотаздымкі

 

Галасаванне

 

Сайты партнёры

ДОСААФ Ленинского района Центры, дружественные подросткам 
Минский государственный ПТК полиграфии, ptk-pol.minsk.edu.by Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь 
Система дистанционного обучения ГУО ДОСААФ Комитет по образованию Мингорисполкома 
Минский городской институт развития образования (МГИРО), mgiro.minsk.edu.by 
Центр информационных ресурсов системы регионального образования, iso.minsk.edu.by 
Минский городской методический портал, mp.minsk.edu.by Дистанционное обучение ГУО <Центр физического воспитания и спорта учащейся молодежи 
Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by Министерство образования Республики Беларусь Сайт камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Спасатели глазами детей Детям о налогах Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь МЧС Институт пограничной службы Республики Беларусь Методическая копилка Сайт «Крыніца» Блог «Духовно-просветительский центр «Крыніца» Сайт ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Безопасное детство Маяк