Галоўная :
Аб гімназіі :
Дасягненні
Дасягненні
Віншуем пераможцаў! Мы вамі ганарымся!
Па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны:
дыпломам 1-й ступені – 2 вучні: па французскай мове Баніфацюк Вераніка (наст. Багданава Г.Ул.) і Папунідзі Аляксандра (наст. Арлова В.В.);
дыпломамі 2-й ступені – 2 вучні: Камароўская Анастасія па беларускай мове (наст. Дабравольская Н.М.), Мішэніна Кацярына па матэматыцы (наст.Чарнабай Л.У.);
дыпломамі 3-й ступені – 9 вучняў: па французскай мове Камароўская Анастасія і Мішэніна Дар’я (наст. Грыцаль К.П.), Лашук Аляксандра (наст. Арлова В.В.), Асіноўская Нэлі па беларускай мове і літаратуры (наст. Дабравольская Н.М.); па фізіцы Мішэніна Кацярына (наст. Давыдзенка Л.І.), па хіміі Мішэніна Дар’я (наст. Еўдакімава Г.Ул.), па біялогіі Анейчык Алена (наст. Рудак Ю.М.), па гісторыі Пранічнікаў Віталій (наст. Лазук Т.Ф.);
пахвальнымі водгукамі – па французскай мове Пранічнікаў Віталій (наст. Багданава Г.Ул.) па геаграфіі Малажавы Уладзіслаў (наст. Шэпелевіч А.Ул.)
Такім чынам, па выніках удзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды вучні гімназіі атрымалі 13 дыпломаў і 2 пахвальныя водгукі.
Па выніках раённага конкурса даследчых работ былі адзначаны:
дыпломамі 2-й ступені – 2 работы, якія прадстаўлялі Швайч Вераніка па
гісторыі (наст. Лазук Т.Ф.) і па французскай мове (наст. Багданава Г.Ул.);
дыпломам 3-й ступені – 1 работа, якую прадстаўляў Кандраценка Мікіта па
па французскай мове (наст.Багданава Г.У.).
Шэсць вучняў гімназіі прадставілі Ленінскі раён на ІІІ (гарадскім) этапе рэспубліканскай алімпіяды: вучаніцы 9 класаў Мішэніна Кацярына па матэматыцы і Мішэніна Дар’я па французскай мове, вучаніцы 10 класа Папунідзі Аляксандра, Лашук Аляксандра і вучаніцы 11 класа Камароўская Настасся і Баніфацюк Вераніка па французскай мове.Вучаніцы гімназіі былі адзначаны 2 дыпломамі па французскай мове: дыплом І ступені – Папунідзі Аляксандра (настаўнік Арлова В.В.); дыплом ІІІ ступені – Мішэніна Дар’я (настаўнік Грыцаль К.П.).
Па выніках ІІІ (гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па французскай мове вучаніцы 10 класа Папунідзі Аляксандра (настаўнік Арлова В.В.) была накіравана і прадстаўляла г.Мінск на заключным этапе ў г. Магілёве з 27 па 31 сакавіка 2017 года. Па выніках рэспубліканскай алімпіяды па французскай мове яна была адзначана дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучні 5-8 класаў таксама актыўна ўдзельнічалі ў алімпіядным руху. У другім (раённым) этапе рэспубліканской алімпіяды па хіміі, біялогіі, фізіцы і матэматыцы прынялі ўдзел 22 вучні гімназіі. З іх найлепшых вынікаў дасягнулі і былі адзначаны дыпломамі 6 вучняў: Фралова Паліна (6 клас), Кургановіч Мікіта, Сікаленка Міхаіл (7Б клас), Плышэўская Паліна, Васюк Лізавета, Асіпенка Вікторыя (8 клас). У агульнай колькасці было атрымана 6 дыпломаў ІІІ ступені і 1 пахвальны водгук: дыпломы па біялогіі Плышэўская Паліна (наст. Рудак Ю.М.), па фізіцы – Асіпенка Вікторыя (наст. Давыдзенка Л.І.); па матэматыцы Фралова Паліна (наст. Чарнабай Л.У.), Кургановіч Мікіта і Сікаленка Міхаіл (наст. Лагутава М.К.), па хіміі – Васюк Лізавета (наст. Еўдакімава Г.Ул.); пахвальны водгук – па фізіцы Сікаленка Міхаіл (наст. Давыдзенка Л.І.).










Чакаем перамог у наступным навучальным годзе!!!