Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

 

Сёння чалавека акружае мноства электрапрыбораў - ад тэлефоннай зарадкі да камп'ютара і буйнагабарытных прылад. Парушэнне правілаў іх выкарыстання тоіць у сабе небяспеку і можа прывесці да пажару або ўдару токам.

Прыборы патрабуюць захавання патрабаванняў эксплуатацыі, якія напісаны ў інструкцыі да яго. Выходзячы з хаты, адключайце электрапрыборы. Выключэнне складаюць толькі тыя прыборы, у інструкцыі да якіх дапускаецца праца без нагляду. Памятайце, што нават рэжым чакання не прадугледжвае пастаяннага ўключэння ў разетку і разлічаны на некалькі гадзін. Перад пачаткам эксплуатацыі уважліва вывучыце інструкцыю да прыбора, дзе гэтыя рэчы агавораны вытворцам. У сетку можна ўключаць толькі спраўныя прыборы. Нельга размяшчаць уключаныя прыборы блізка да згаральных прадметах і драўляных канструкцый, таксама неабходна сачыць, каб электрычныя лямпы не дакраналiся да папяровых абажураўі рэчаў з тканіны. Калі падключыць да адной разеткі або сеткі вялікую колькасць тэхнікі - можа адбыцца кароткае замыканне, а ўслед за ім і пажар.

Пры эксплуатацыі электрапрыбораў не дапускаецца:

- прымяняць нестандартныя (самаробныя) электранагравальныя прыборы;

-выкарыстоўваць электранагравальныя прыборы, якія не маюць прылад абароны (аўтаматычнага адключэння) без падставак з негаручых цеплаізаляцыйных матэрыялаў, або пры адсутнасці ці няспраўнасці тэрмарэгулятараў ў прыборах, бо магчымы пажар;

- наладжваць і выкарыстоўваць часовую электраправодку, акрамя часовых ілюмінацыйных установак, а таксама тых электраправодак, якіязапітваюць месцы вытворчасці будаўніча-мантажных, рамонтных і аварыйна-аднаўленчых работ;

- пракладаць электрычныя правады і кабелі па розных трубаправодах;

- выкарыстоўваць у якасці электрасетак радыё- і тэлефонныя правады.

Памятайце, што размеркавальныя электрашчыты і пускарэгулюючыя апараты пры эксплуатацыі павінны быць зачыненыя!

 Для таго, каб не атрымаць траўму і пазбегнуць пажару:

- карыстацца пашкоджанымі (няспраўнымі) апаратамі абароны, раз’ёмнымі кантактнымі злучэннямі і іншымі электраўстановачнымі вырабамі;

- прымяняць для абароны электрасетак і электраабсталявання замест аўтаматычных засцерагальнікаў і калібраваных плаўкіх уставак абарону незавадского вырабу (скруткідроту, «жучкі»);

- выкарыстоўваць у складскіх (падсобных) памяшканнях з наяўнасцю гаручых матэрыялаў, гаручай ўпакоўкі лямпы без ахоўных каўпакоў;

- злучаць непасрэдна паміж сабой жылы электрычных правадоў (кабеляў), вырабленых з разнародных матэрыялаў (медзь і алюміній).

Раздзелы сайта